«Я з'яўляюся ўласнікам дома 627 метраў у Міжгор'е, — расказаў на прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне (Расія) былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. — З таго моманту, калі на мяне быў замах у гасцініцы «Нацыянальная», я там знаходжуся. Былі ўказы прэзідэнтаў Кучмы і Юшчанкі пра перадачу мне гэтага дома. Ён вельмі стары, яго трэ было рамантаваць. Я яго адрамантаваў. І ў выніку мяне папрасілі выкупіць яго. Я яго купіў за грошы, якія ў мяне былі задэклараваныя. За 3,2 мільёна даляраў. Усё астатняе, што там ёсць, не належыць мне. Я іх арандаваў, каб выконваць функцыі кіраўніка дзяржавы. Усё, што там паказвалі, гэта прыгожыя карцінкі. Ёсць рэальныя ўласнікі, гэтая ўласнасць не з'яўляецца ўкраінскай, і хутка міжнародныя адвакаты паставяць гэтыя пытанні. Усе размовы, што мой старшы сын уласнік, гэтага ніколі не было, я гэтага ніколі не чуў. Усе прыгожыя карцінкі — гэта ўсё было зроблена для маёй дыскрэдытацыі. У мяне не было ніколі ніякай уласнасці і рахункаў за мяжой Украіны. Гэта ўсё пусты звон», — сказаў Януковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0