Петыцыю да прэзідэнта Расіі склалі сёння. Пад ёй ужо больш за тры тысячы подпісаў. Аўтары звароту заяўляюць, што этнічных рускіх і рускамоўных грамадзян Украіны ніхто і ніколі не ўшчамляў на тэрыторыі Украіны.

Людзі просяць Пуціна не ўводзіць войскі для ўрэгулявання надуманага канфлікту.

«Мы — этнічныя рускія і рускамоўныя грамадзяне Украіны — не маем патрэбы ў абароне нашых інтарэсаў іншымі дзяржавамі. Мы дзякуем вам за падтрымку, аднак, хочам данесці да вас інфармацыю пра тое, што нас ніхто і ніколі не ўшчамляў на тэрыторыі Украіны. Мы заўсёды жылі свабодна і шчасліва, размаўляючы на звыклай нам мове. У школах мы таксама вывучалі і дзяржаўную мову Украіны і валодаем ёю настолькі добра, што адчуваем сябе камфортна ў украінамоўным асяроддзі.

Таму, пры ўсёй павазе да вашага клопату, мы просім вас не ўздымаць на дзяржаўным узроўні Расійскай Федэрацыі ўнутранае пытанне нашай краіны, якое не з'яўляецца для нас вострым. Тым больш ўводзіць войскі для ўрэгулявання канфлікту, які, магчыма, бачыце вы, але не бачым мы. Дзякуем вам за разуменне. З павагай, рускія і рускамоўныя ГРАМАДЗЯНЕ УКРАІНЫ», — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Петыцыя размешчана ў сетцы Інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0