28.02.2014 / 20:29

Аўстрыя заблакуе рахункі Януковіча, яго сына і 16 чыноўнікаў 1

Аўстрыя заблакуе рахункі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, яго сына і 16 украінскіх былых и дзейных чыноўнікаў. Спіс апублікавала аўстрыйскае выданне Die Presse.

У спіс трапілі Віктар Януковіч, Аляксандр Януковіч, былы прэм'ер Мікалай Азараў, шэф адміністрацыі Андрэй Клюеў, былы міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка, в.а. прэм'ер-міністра Сяргей Арбузаў, кіраўнікі Харкава і вобласці Міхаіл Добкін, Генадзь Кернес, Аляксандр Кліменка, Валерый Карак (кіраўнік кіеўскай міліцыі), міністр юстыцыі Алена Лукаш, Аляксандр Папоў, былы генпракурор Віктар Пшонка, Станіслаў Шуляк (камандуючы УВ МУС), Уладзімір Сіўковіч, Аляксандр Якіменка, Юрый Іванюшчанка, Эдуард Ставіцкі.

0
глядач / Адказаць
28.02.2014 / 21:23
А Пуціна?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру