Сваё бачанне сітуацыі ў Крыме выказаў Радыё Свабода лідар партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.

«Па-мойму, там яе вялікасць Анархія кіруе ўсім. Калі абіраюць міністраў на плошчы, гэта, прабачце, да дэмакратыі дачынення не мае. Калі кактэйлямі Молатава абкладаюць Раду і чакаюць, пакуль яна прыме нейкі закон, то гэта ніякага дачынення да закону ня мае.

Тое самае цяпер адбываецца і ў Севастопалі, і канца гэтаму не відаць. А міжнародная супольнасць умыла рукі.

Расія ў гэтым канфлікце абараняе людзей, якіх яна лічыць магчымымі грамадзянамі сваёй краіны. Расея заняла адзін з бакоў, як Захад заняў іншы бок. На жаль, гэта пацягне за сабой ускладненні міжнароднай палітычнай і іншай абстаноўкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0