Свет22

Бэназір Бхута: «Я ведаю, хто мяне хоча забіць»

Былы прэм’ер‑міністар Пакістану Бэназір Бхута ўсклала адказнасьць за выбухі ў Карачы на кансэрватараў, прыхільнікаў былога ваеннага лідэра краіны Зіі-уль‑Хака.

Былы прэм’ер‑міністар Пакістану Бэназір Бхута ўсклала адказнасьць за выбухі гэтай ноччу ў Карачы на кансэрватараў, прыхільнікаў былога ваеннага лідэра краіны Зіі-уль‑Хака.

Бэназір Бхута — лідэр Пакістанскай народнай партыі — заявіла пра гэта ў інтэрвію францускаму часопісу Paris Match празь некалькі гадзін пасьля таго, як камікадзэ зьдзейсьніў выбух каля яе картэжу. Паводле апошніх зьвестак, колькасьць забітых і памерлых вырасла да 136, некалькі сотняў чалавек дастаўлены ў больніцы.

Паводле Бэназір Бхута, якая не пацярпела па шчасьлівым зьбегу абставін (у момант выбухуяна была ў аўтобусе), ісламскія экстрэмісты наўрад ці змаглі б без чыёй‑небудзь дапамогі ажыцьцявіць акцыю.

У чацьвер Бхута вярнулася ў Пакістан пасьля васьмі гадоў добраахвотнага выгнаньня. Б. Бхута дамовілася з прэзыдэнтам краіны Пэрвэзам Мушарафам пра падзел улады.

Некалькі дзясяткаў тысяч пакістанцаў выйшлі на вуліцы Карачы вітаць вяртаньне былога прэм'ер-міністра, дзе і зьдзейсьніў тэракт тэрарыст-сьмяротнік.

***

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьці за гэты замах. Паводле адной з вэрсій гэта маглі зьдзейсьніць баевікі, зьвязаныя з плямёнамі, што жывуць ля аўганскай мяжы. Сярод гэтых плямёнаў моцны ўплыў Аль‑Каіды і талібаў.

Бэназір Бхута падтрымлівае ЗША ў вайне супраць тэрарызму; яна заявіла, што вяртаецца ў Пакістане, каб змагацца з тэрарызмам.

Азіф Алі Зардары, муж Бэназір Бхута, абвінаваціў пакістанскія спэцслужбы ў датычнасьці да замаху на сваю жонку.

Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф назваў выбухі ў Карачы «змовай супраць дэмакратыі». Ён патэлефанаваў Бэназір Бхута і выказаў ёй спачуваньні.

ЗША выступаюць за ўмацаваньне палітычнага саюзу паміж Бхута і Мушарафам, каб захаваць празаходнюю арыентацыю Пакістану, што мае ядзерную зброю.

bbcrussian.com

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць