Новапрызначаны прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Крыме Сяргей Куніцын заяўляе, што в.а. кіраўніка дзяржавы Аляксандр Турчынаў не ўводзіць у сілу рашэнне парламента аб адмене закона аб мовах.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала ATR ў пятніцу вечарам.

«Удалося пераканаць кіраўніка дзяржавы — будзе накладзена вета на закон аб мовах. Новы закон аб мовах будзе ўнесены», — сказаў Куніцын.

Нагадаем, што 23 лютага Вярхоўная Рада Украіны адмяніла закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі ад 3 ліпеня 2012 г аўтарства рэгіянала Вадзіма Калеснічэнкі.

Закон 2012 г. прадугледжваў магчымасць афіцыйнага двухмоўя ў рэгіёнах, дзе колькасць нацменшасцяў перавышае 10%. Пасля ўступлення ў сілу закона шэраг абласных і мясцовых радаў прынялі рашэнне аб прызнанні расійскай мовы рэгіянальнай. Таксама рэгіянальнымі ў заходніх рэгіёнах былі прызнана венгерская, малдаўская і румынская мовы.

Адмена закона 23 лютага 2014 г. выклікала пярэчанні ў грамадстве, у тым ліку і сярод украінскай інтэлігенцыі, якая заклікала не дзяліць украінцаў паводле моўнай прыкметы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0