фота Варты Кіева

фота Варты Кіева

Улад Зубенка памёр сёння ў 18:35, пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Варта Кіева. Улад атрымаў кулявое раненне на вуліцы Інстытуцкай 20 лютага.

Яму было 22 гады. Улад Зубенка быў чыгуначнік, жыў у Харкаве, працаваў на Паўднёвай чыгунцы, калі ў лютым сітуацыя ў Кіеве абвастрылася, скіраваўся туды, зарэгістраваўся ў сотні Майдану. Ён выйшаў бараніць Кіеў у рыцарскіх латах (захапляўся гістарычнымі рэканструкцыямі).

Куля з аўтамата АК-47 трапіла яму ў жывот, закранула печань, нырку, лёгкае і нервовыя канчаткі хрыбта, прабіла дыяфрагму. З поля бою хлопца адцягнулі паплечнікі. Адвезці яго ў шпіталь магчымасці не было — «хуткія» на Майдан не пускалі. На выручку прыйшлі людзі з пасольства Вялікабрытаніі, якія далі сваю машыну. Сёння Улад памёр.

Такім чынам колькасць ахвяраў крывавых сутычак у Кіеве 18—21 лютага вырасла да 84 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0