Гэта адбылося ў пятніцу на матчы Кантынентальнай хакейнай лігі паміж камандамі «Леў» (Прага) і «Дынама» (Менск).

фота з фб Аляксея Шыдлоўскага

фота з фб Аляксея Шыдлоўскага

На трыбунах каля трыццаці заўзятараў з Беларусі з'явіліся з бел-чырвона-белымі сцягамі і расцяжкай «Крывія». Аднак ахова прымусіла заўзятараў схаваць сімволіку як «неафіцыйную», бо гэтага нібыта патрабавалі арганізатары матчу — прадстаўнікі Кантынентальнай хакейнай лігі.

Пазней ахова падышла да палітуцекача Аляксея Шыдлоўскага, які сядзеў па-за сектарам заўзятараў, абвязаўшыся сцягам. Ахоўнікі запатрабавалі схаваць сцяг, спаслаўшыся на просьбу афіцыйнага прадстаўніка «Газпрома» і афіцыйнага беларускага чыноўніка.

Пасля таго, як Шыдлоўскі адмовіўся гэта зрабіць, ахова збіла яго і сцяг забрала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?