Гурт «Ляпіс Трубяцкі» выпусціў альбом «Матрошка» — той самы «рускі» альбом, які мусіў выйсці пасля беларускамоўнай кампіляцыі «Грай».

Паслухаць альбом можна тут

Кружэлка па сутнасці працягвае лінію папярэдняга нумарнога альбома «Рабкор» — той самы палітычны пасыл, пафас. «Ляпісы» сталі такімі ў 2011-м, і наўрад ці, мяркуючы па сітуацыі ва Украіне, Беларусі і Расіі, хутка стануць спакайнейшымі.

У прынцыпе, іншага ад «Матрошкі» не чакалі — сінглы «Танк» і «Матрошка» настроілі на адмысловы лад. Таксама ў альбом трапіў кавер на «Государство» «Гражданской Обороны» — аднаго з найважнейшых гуртоў усходнееўрапейскай прасторы. Песня набыла новае гучанне, аднак Ягор Летаў у свой час Міхалка хваліў і дазваляў спяваць свае песні, а гэта пра нешта кажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?