Вядомы расійскі журналіст і сатырык Віктар Шэндэровіч сёння ў сваім блогу на «Эхо Москвы» напісаў, што яму сёння вельмі сорамна.
«Думаю, больш сорамна, чым было тым, хто дарослымі сустрэў вестку пра ўварванне ў Прагу ў шэсцьдзесят восьмым. Тады ўсё-такі было адчуванне агульнага, даўно убітага ў хрыбетнік, бяссілля перад монстрам-дзяржавай…
Гэтага дробнага беса мы вырасцілі самі, вывелі ў прабірцы і далі стаць тым, кім ён ёсць сёння.
Далейшае — у агульных рысах ведаюць тыя, у каго была хоць бы чацвёрка па гісторыі. Мы дорага заплацім за тое, што адбылося ў гэтыя дні.