Пра гэта ў інтэрв'ю Грамадскаму ТВ заявіў былы дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

«Крым — гэта для адводу вачэй, сказаў ён. — Галоўная мэта — звяржэнне ўлады ў Кіеве, сказаў ён. — Прачытайце зварот Пуціна да Савета Федэрацыі, там гаворыцца: … на падставе пункта «г» часткі 1 артыкула 102 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ўношу ў Раду Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі зварот аб выкарыстанні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне».

Іларыёнаў сказаў, што неадкладныя захады павінны быць зробленыя проста зараз, у гэтыя хвіліны.

«Самыя чорныя рэчы робяцца ноччу». 1. Проста гэтай ноччу трэба ўзяць пад ахову стратэгічныя аб'екты ў гарадах Украіны.

2. Закрыць паветраную прастору над Украінай, рэагаваць неадкладна на самалёты, якія не адказваюць на запыты.

3. Усеагульная мабілізацыя проста зараз ноччу, прычым магчыма не толькі войска.

4. Неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на ўзбярэжжа: ад Таганрога да Адэсы.

5. Звярнуцца ў АБСЕ, НАТА, ЕС аб аказанні любой дапамогі.

6. Накіраваць еўрапейскіх назіральнікаў ва Украіну.

7. Стварыць міжнародны прэс-цэнтр і запрасіць журналістаў вядучых СМІ свету, каб яны перадавалі навіны ў свае краіны на сваіх мовах. Па СNN вядзецца агалцелая пуцінская прапаганда. Палітыкі мусяць звяртацца да ўсіх па-англійску. Другая ключавая мова — расейская, у тым ліку і для антыпрапаганды ва ўсходніх раёнах.

Уся краіна павінна стаць на абарону Украіны, — сказаў Іларыёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0