Месцаахоўнік УПЦ Маскоўскага патрыярхату Ануфрый звярнуўся з лістом да кіраўніка РПЦ Кірыла з лістом, у якім заклікае не дапусціць вайны Расіі з Украінай:

Яго Свяцейшаству, Свяцейшаму Кірылу, Патрыярху Маскоўскаму і ўсёй Русі

Ваша Свяцейшаства!

Сёння Украіна перажывае без перабольшання самы цяжкі момант у сваёй найноўшай гісторыі. Пасля трохмесячнага грамадска-палітычнага крызісу, крывавага супрацьстаяння ў самым цэнтры Кіева і гібелі дзясяткаў людзей, мы апынуліся перад яшчэ адным не менш грозным выпрабаваннем.

1 сакавіка з вуснаў афіцыйных асоб Расійскай Федэрацыі прагучалі заявы аб магчымым уводзе ва Украіну абмежаванага кантынгенту расійскіх войскаў. Калі гэта здарыцца, украінскі і расійскі народы апынуцца ўцягнутымі ў супрацьстаянне, якое будзе мець катастрафічныя наступствы для нашых краін.

Як Месцаахоўнік Кіеўскай мітрапольнай кафедры звяртаюся да Вас, Ваша Святасць, з просьбай зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць крывапраліцця на тэрыторыі Украіны. Прашу Вас узвысіць свой голас аб захаванні цэласнасці тэрыторыі Украінскай дзяржавы.

У гэты цяжкі час мы ўзносім гарачыя малітвы да Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб Ён па малітвах Прачыстай Сваёй Маці, збярог ад сутыкнення брацкія расійскія і ўкраінскія народы».

Сыноўне, Мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі, Месцаахоўнік Кіеўскай мітрапольнай кафедры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0