У нядзелю, каля 2-х гадзін ночы, на КПП на Браварскім праспекце ў Кіеве невядомыя застрэлілі трох інспектараў ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Daewoo Lanos шэрага колеру, не даязджаючы некалькі дзясяткаў метраў да КПП, спыніўся, з яго выйшлі трое мужчын, падышлі да паста ДАІ і практычна ва ўпор расстралялі з аўтаматычнай зброі двух інспектараў ДАІ, якія знаходзіліся ў службовым аўтамабілі і аднаго інспектара, які стаяў каля будынка КПП.

Пасля гэтага забралі табельную зброю, вярнуліся да свайго аўто і паехалі ў напрамку горада Бравары.

Актывісты «самаабароны», якія знаходзіліся на КПП, перадалі патрульным арыенціроўку на аўтамабіль і праз кароткі час пусты Daewoo Lanos, на якім збеглі нападнікі, знайшлі на дарозе. Злачынцы збеглі ў невядомым кірунку.

На месцы злачынства працуюць эксперты-крыміналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?