Групы невядомых ўзброеных асоб праніклі ў прымежныя з Украінай расійскія рэгіёны, робяцца спробы перакрыць дарогі, якія вядуць у Крым, сцвярджае губернатар Белгародскай вобласці Яўген Саўчанка.

«Па вобласці блукаюць натоўпы ўзброеных людзей, невядома адкуль якія ўзяліся, ладзяць розныя правакацыі», — сказаў кіраўнік рэгіёну ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія-24» у нядзелю.

Паводле яго слоў, напярэдадні «была спроба перакрыць дарогу Масква — Крым». «Усё гэта нас вельмі непакоіць», — падкрэсліў губернатар.

У тым жа тэлесюжэце было паказана інтэрв'ю з адным з наймітаў - этнічным рускім, закінутых у прыгранічныя расійскія вобласці, па яго сцвярджэнні, лідарамі так званага «Правага сектара». Па словах маладога чалавека, самі ўкраінскія радыкалы далі яму мянушку «рускі снайпер».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0