Пасол Украіны пры ААН Юрый Сяргееў назваў вар'яцкім рашэнне Савета Федэрацыі Расіі аб увядзенні войскаў на Украіну, паведамляе радыё «Свабода».

«Учора мы яшчэ не казалі адкрыта, што гэта акт агрэсіі, спадзеючыся, што расійскі бок выявіць мудрасць і спыніцца. Зараз ёсць не так шмат часу, пакуль не будзе пастаўлены подпіс, для таго, каб спыніць гэтае вар'яцтва», — заявіў Сяргееў.

Таксама ён адзначыў, што расійскі бок здзяйсняе хрысціянскі грэх напярэдадні Вялікага посту.

«Замест таго, каб маліцца за нас і дапамагчы вырашыць крызісныя праблемы, якія паўсталі не толькі за апошнія тры месяцы, гэтыя праблемы ўжо шмат гадоў ва Украіне, дык вось замест таго, каб маліцца за нас, яны прагаласавалі, каб забіваць нас», — адзначыў пасол Украіны.

Раней Савет Федэрацыі адобрыў увядзенне расейскіх войскаў у Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0