Дэфейс англамоўнага расейскага прапагандысцкага рэсурсу правялі невядомыя хакеры.

Сайт афіцыйнага сайта тэлеканала Russia Today быў узламаны сёння і на галоўнай старонцы рэсурсу загалоўкі навін былі змененыя. Аб гэтым паведамляецца ў мікраблогу тэлеканала. 

Невядомыя хакеры дадалі да загалоўкаў слова «nazi» і амаль паўгадзіны сайт распавядаў пра тое, што «Расейскія сенатары прагаласавалі за адпраўку стабілізацыйных нацысцкіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю» і «Пуцін: Нацысцкія грамадзяне і войскі ў небяспецы ва Украіне і маюць патрэбу ў абароне ўзброеных сіл».

Аднавіць кантроль над сайтам рэдакцыі ўдалося толькі праз 30 хвілін.

Як паведамляецца ў мікраблогу рэсурсу, хакеры змаглі атрымаць доступ да адміністрацыйнай часткі сайта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?