Расія рэалізоўвае разнавіднасць «судэцкага» сцэнара па акупацыі і аддзяленні Крыма ад Украіны. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Інстытута грамадскіх праблем у Браціславе Рыгор Мясежнікаў.

«Як мне ўяўляецца, Расія спрабуе цяпер рэалізаваць разнавіднасць «судэцкага» сцэнара. Яна акупуе частку тэрыторыі Украіны і будзе інспіраваць ўнутры Крыму падзеі, якія ёй выгадныя і прывядуць, у канчатковым выніку, да фактычнага аддзялення Крыма ад Украіны. Ключавым крокам будзе, мяркуючы па ўсім, рэферэндум аб незалежнасці Крыма, які пройдзе пад дулам аўтаматаў расійскай арміі», — лічыць славацкі эксперт.

Далей, па словах Мясежнікава, Крэмль будзе разглядаць вынікі гэтага «псеўдарэферэндума» як сведчанне народнага волевыяўлення.

«Гэта, вядома, абуральны факт, але, на жаль, магчымасці Захаду распачаць у гэтай сітуацыі рашучыя меры вельмі абмежаваныя», - канстатаваў еўрапейскі эксперт.

Нагадаем, Гітлер выкарыстаў у 1938 г. «судэцкае» пытанне — этнічных немцаў у Чэхаславакіі — для таго, каб акупаваць гэтую краіну. Дамоўленасць Гітлера з заходнімі дзяржавамі пра разбор Чэхаславакіі, якая атрымала пасля назву Мюнхенскай змовы, адкрыла шлях да развязвання Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0