Кіраўнікі ўкраінскіх цэркваў і рэлігійных арганізацый падпісалі Зварот з нагоды замежнай агрэсіі.

«Дарагія браты і сёстры!

У гэты цяжкі час, калі ваенныя падраздзяленні Расійскай Федэрацыі, парушаючы міжнародныя і двухбаковыя пагадненні, увайшлі на суверэнную тэрыторыю Украіны, а Савет Федэрацыі па прадстаўленні Прэзідэнта Расіі даў згоду на прымяненне расійскіх войскаў у Украіне — мы перш за ўсё заклікаем усіх вас і ўсіх людзей добрай волі да салідарнасці з намі, да малітвы за Украіну і ўкраінскі народ.

Мы заклікаем улады Расіі апамятацца і спыніць агрэсію супраць Украіны, неадкладна вывесці свае войскі з украінскай зямлі.

Уся адказнасць перад Богам і перад чалавецтвам за непапраўныя наступствы далейшай эскалацыі гвалту цалкам кладзецца на кіраўнікоў Расіі.

У нашай дзяржаве няма прыгнёту па прыкмеце мовы, нацыі, веравызнання. Таму мы сведчым — усе спробы расейскай прапаганды прадставіць падзеі ў Украіне як «фашысцкі пераварот» і «перамогу экстрэмістаў» абсалютна не адпавядаюць рэчаіснасці.

Дарагія браты і сёстры ў Расіі!

Ўкраінскі народ мае толькі сяброўскія, брацкія пачуцці да рускага народа. Не верце прапагандзе, якая распальвае варожасць паміж намі. Мы хочам і ў далейшым будаваць з Расіяй сяброўскія, брацкія адносіны — але як суверэнная, незалежная дзяржава.

Мы звяртаемся да міжнароднай супольнасці, да краін-гарантаў бяспекі Украіны — ЗША і Вялікабрытаніі, да Еўрапейскага Саюза, у ААН і АБСЕ: спыніце замежнае ўварванне ў Украіну і грубае ўмяшанне ў нашы ўнутраныя справы! Падрыў міру і стабільнасці ва Украіне пагражае разбурыць усю сучасную сістэму сусветнай бяспекі. Таму варта прыняць усе меры, каб ва Украіне не разгарэлася вайна.

Браты і сёстры!

Нашы Царквы і рэлігійныя арганізацыі Украіны — з украінскім народам. Цвёрда ведаем: Бог не ў сіле, а ў праўдзе. Праўда — на баку ўкраінскага народа, таму мы пераможам.

Няхай Гасподзь бароніць усіх нас!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?