36-я брыгада УС Украіны, якая месціцца ў вёсцы Перевальнае, праз паўтары гадзіны можа быць атакаваная расейскім спецназам.

Камандзір прыняў рашэнне, што «стаяць насмерць». Пра гэта, па просьбе камандавання часткі, Цэнтру журналісцкіх расследаванняў паведаміў афіцэр запасу Сяргей Ланшын.

«Праз паўтары гадзін расійскі армейскі спецназ будзе штурмаваць брыгаду ў вёсцы Перевальнае пад Сімферопалем. Ад камандзіраў патрабуюць скласці зброю і не супраціўляцца захопу расейскімі вайскоўцамі ўкраінскіх ваенных частак.

Камандзіры прынялі рашэнне не здавацца, стаяць насмерць, распавёў Сяргей Ланшын.

Паводле яго слоў, камандзір упаўнаважыў яго звярнуцца да СМІ з просьбай тэрмінова прыбыць да месца базавання вайсковай часткі і задакументаваць злачынства.

Як паведамляюць журналісты, у бок Перавальнага ўжо паехала другая калона з 15 «Уралаў» і некалькі бронемашын «Тыгр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?