У Маскве праваахоўнікі пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі супраць вайны Расіі з Украінай каля Міністэрства абароны РФ. На дадзены момант затрымана не менш за 10 чалавек.

Расійскі АМАП ачапіў тратуары, якія вядуць да будынка ваеннага ведамства.

Каля будынка знаходзіцца некалькі сотняў расійскіх грамадзян. Удзельнікі акцыі скандуюць: «Не вайне!». Многія ўдзельнікі акцыі прыйшлі з дзяржаўнымі сцягамі Украіны. Таксама АМАПаўцы затрымалі некалькі чалавек, якія спявалі гімн Украіны.

Каля будынка Мінабароны ўзмоцненыя меры бяспекі, стаяць аўтазакі і некалькі аўтобусаў з байцамі АМАПа. Паліцыя папярэджвае, што акцыя не ўзгодненая з уладамі.

Некаторыя аўтамабілі, якія праязджаюць міма Мінабароны, ухвальна сігналяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?