Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», затрыманыя журналісты, якія меліся асвятляць акцыю пратэсту каля пасольства РФ.
Сярод затрыманых — Ірына Арахоўская, Уладзімір Грыдзін, Арцём Лява, Сяргей Гапон, Васіль Сямашка, Яўген Ярчак, Іна Студзінская, актывісткі Яна Казакова і Ніна Багінская.
Яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Мінска. Па звестках, затрыманне правёў начальнік ГУУС А. Барсукоў, які загадаў «не цырымоніцца» з тымі, хто прыйшоў на акцыю пратэсту.
Таксама ў РУУС некалькі гадзін знаходзіўся мінчук Віктар Дудко, які хацеў напісаць ліст у расійскую амбасаду. Зараз яго адпусцілі, ён папрасіў пратакол.
Журналістаў вывелі ў калідор, затрыманыя актывісты засталіся ў пакоі. Калі выходзілі, відэааператар Белапан Васіль Сямашка сказаў фразу «Слава Героям». Гэта не спадабалася Барсукову. Сямашку зноў адвялі ў пакой да затрыманых.