Сёння жыхары Мікалаева выйшлі да сквера «Рады Еўропы» на мітынг праціўнікаў уварвання войскаў Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны. Аналагічная акцыя праходзіць па ўсёй краіне — ад Луганска да Ужгарада.

На мітынгу таксама прысутнічаюць рэктары мікалаеўскіх універсітэтаў, дырэктары школ, дэпутаты гарадскога і абласнога саветаў, кіраўніцтва камерцыйных і камунальных прадпрыемстваў.

Першым перад людзьмі выступіў старшыня Мікалаеўскага абласнога савета Тарас Крэмінь, які заклікаў ушанаваць хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у сутыкненнях ў Кіеве. Пасля ён адзначыў, што ў сённяшнім мітынгу прымаюць удзел работнікі аграрнай сферы, інтэлігенцыя, знакамітыя спартсмены, работнікі камунальнай гаспадаркі, якія выйшлі за мір у Мікалаеве.

Людзі ўвесь час прыбываюць да сквера «Рады Еўропы».

Рух транспарту па вуліцы Садовай заблакаваны. Удзельнікі акцыі стаяць нават на праезнай частцы ад вуліцы Вялікая марская і да праспекта Леніна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?