02.03.2014 / 20:17

У Мінску адбыліся дзве акцыі пратэсту супраць дзеянняў Расіі дапоўнена 39

Фотаў з акцыі каля пасольства няма, бо журналістаў затрымлівалі яшчэ на падыходах да амбасады. На фота: іншая акцыя, пікет пратэсту, арганізаваны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй каля Камароўкі ў Мінску, 2 сакавіка.

Спробу правядзення акцыі салідарнасці з Украінай каля расійскага пасольства ў Мінску сарвалі масавымі затрыманнямі. У аўтазак трапіў 21 удзельнік акцыі. Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінска. Сярод затрыманых былі Зміцер Дашкевіч, Раман Пратасевіч, Марыя Трафімава. Марыяна Цітова, Наталля Рак, Станіслаў Рачкель, Зміцер Прэдка, Людміла Каравянская, Генадзь Луцэнка, Ігар Сергіевіч.

За паўгадзіны да гэтых падзей каля пасольства РФ у Мінску затрымалі дзясятак журналістаў. Пазней іх вызвалілі.

На Змітра Дашкевіча і Яўгена Ціханава ў РУУС склалі пратаколы.

Як стала вядома, затрыманы таксама аташэ расійскага пасольства Аляксандр Пчалінцаў. Яго, як і астатніх, не адразу адпусцілі, — мабыць, пры ім няма дакументаў.

Акцыя прайшла з ініцыятывы Маладога фронту. Яе ўдзельнікі пратэставалі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

СМ

0
middleshipman / Адказаць
02.03.2014 / 14:57
Падонкі у пагонах,досыць ператворваць нашу дзяржаву у"аутазак"!За любы крок-кайданы!Абрыдла!
0
Апакаляпсіс / Адказаць
02.03.2014 / 16:03
Як заўсёды. Нічога не мяняецца. Мянты мазгоў не маюць.
0
вест / Адказаць
02.03.2014 / 16:17
А почему одни молодофронтовцы вышли ? А где же жители города - героя Минска ? Почему их нет на митинге возле российского посольства ? Берегут свои драгоценные задницы в тепле? А когда за Россию воевать погонят - пойдете молча ? Или будете откупаться и вякать на провинцию ? Огромный Минск - и два миллиона настоящего быдла !
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру