Папа Рымскі Францішак заклікаў да дыялогу і забеспячэння міру ва Украіне.

Як паведамляе сайт Радыё Ватыкана, адпаведны зварот Францішак зрабіў да пілігрымаў, украінскага грамадства і міжнароднай супольнасці пасля малітвы «Анёл Панскі».

«Дарагія браты і сёстры, прашу вас і далей маліцца за Украіну, якая перажывае нялёгкую сітуацыю. Заклікаючы ўсе часткі краіны працаваць над пераадоленнем непаразуменняў і сумесна будаваць будучыню дзяржавы, звяртаюся да міжнароднай супольнасці з палкім заклікам падтрымаць кожную ініцыятыву на карысць дыялогу і згоды», — сказаў Папа Рымскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?