Улады Вялікабрытаніі прынялі рашэнне прыпыніць удзел у падрыхтоўцы да чэрвеньскага саміту G8 у Сочы, паведамляе Agence France-Presse.

Адпаведную заяву зрабіў міністр замежных спраў Злучанага Каралеўства Уільям Хейг.

«Вялікабрытанія далучыцца да іншых краін G8, якія абвясцілі на гэтым тыдні аб прыпыненні супрацоўніцтва ў рамках G8, дзе Расія старшынюе ў гэтым годзе.

У тым ліку мы прыпыняем свой удзел у падрыхтоўчых нарадах саміту G8», — заявіў міністр.

Раней на аналагічны крок пайшлі ўлады ЗША і Францыі.

Прычынай гэтага стала рашэнне Савета Федэрацыі РФ ухваліць просьбу Уладзіміра Пуціна аб увядзенні расійскіх войскаў у Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0