02.03.2014 / 17:59

Першы прэзідэнт Украіны Краўчук: Мне 80 гадоў, але я гатовы са зброяй у руках бараніць радзіму 6

Першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук гатовы са зброяй у руках бараніць сваю краіну ў выпадку ваеннай агрэсіі Расіі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскаму выданню «Сноб».

«Я заклікаю расійскія ўлады спыніцца. Паміж нашымі народамі не павінна быць вайны. Няўжо Расія не разумее, што можа стаць агрэсарам, а Пуцін ініцыятарам агрэсіі, і гэта пачатак Трэцяй сусветнай вайны?» — запытаўся Краўчук.

«Мой прадзед і дзед ваявалі ў Першай сусветнай вайне разам з Расіяй і маюць царскія ўзнагароды. Мне 80 гадоў, але я вазьму зброю і буду бараніць сваю зямлю. Кожны грамадзянін будзе бараніць сваю тэрыторыю як свой дом», — заявіў ён.

espreso.tv

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
анон / Адказаць
02.03.2014 / 18:02
дзед талаш
0
Цар-пуцька / Адказаць
02.03.2014 / 18:15
Я нікога не слухаю, акрамя "сваех у дошку" гоблінаў. А вось высокі маральны дух украінцаў, якія гатовы са зброяй у руках абараняць сваю зямлю - гэта галоўная сіла, аб якую насамрэч можна зламаць зубы.
0
belariy / Адказаць
02.03.2014 / 18:26
пажадана словы заўсёды падмацоўваць дзеяньнямі.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру