02.03.2014 / 18:07

Дзяржсакратар ЗША: Гэта неймаверны акт агрэсіі, Расію трэба ізаляваць 15

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры асудзіў імкненне Расіі ўмяшацца ў падзеі на Украіне і назваў яго «неймаверным актам агрэсіі».

На яго думку, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «зрабіў ашаламляльны і ўсвядомлены выбар», вырашыўшы задзейнічаць вайскоўцаў на тэрыторыі іншай дзяржавы.

Па словах кіраўніка дзяржаўнага дэпартамента, ён абмеркаваў з шэрагам замежных калег падзеі ва Украіне, і яго суразмоўцы выказалі гатоўнасць дамагчыся ізаляцыі Расіі ў гэтым пытанні.

«Таксама абмяркоўваецца магчымасць візавых абмежаванняў, замарожвання актываў і абмежаванняў у інвестыцыях», — заявіў Кэры, не ўдакладніўшы, супраць каго яны павінны быць уведзены.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
анон / Адказаць
02.03.2014 / 18:15
и отправить на принудительное лечение
0
Юрась Беларус / Адказаць
02.03.2014 / 18:19
Расеі свеціць жалезны занавес і поўная падтрымка Украіны міжнароднай супольнасцю. Нават у якасці саюзнікаў у магчымай вайне.
0
Юрась / Адказаць
02.03.2014 / 18:24
Нарэшце! А то можна было падумаць, што і акупацыю Украіны даруюць. Як і Грузіі...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру