Вялікая колькасць невядомых асобаў штурмам узяла штабы Азова-Чарнаморскага рэгіянальнага кіравання і Сімферопальскага памежнага атрада. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранслужбе.
Паводле паведамлення, нападнікі выламалі ўсе дзверы, знішчылі аўтаматызаваныя працоўныя месцы і сродкі сувязі.
А вось пакоі захоўвання зброі былі зачыненыя і памежнікі не дапусцілі захопу зброі.
У ведамстве распавялі, што абвастрэнне сітуацыі пачалося ў 14.14, калі ў Азова-Чарнаморскае ўпраўленне Дзяржпагранслужбы пад'ехалі людзі ў цывільным і дэманстратыўна пачалі экіпіравацца ў бронекамізэлькі і шлемы.
Неўзабаве да іх далучылася група ўзброеных вайскоўцаў Расіі, якія прыбылі на аўтамабілях «КамАЗ» і «Урал», — гаворыцца ў паведамленні.
Зараз працягваюцца перамовы, памежнікі патрабуюць ад нападнікаў пакінуць будынак рэгіянальнага кіравання і памежнага атрада.