Брытанскія міністры адмовяцца ад наведвання Паралімпійскіх гульняў у Сочы з-за сітуацыі ва Украіне. Пра гэта ў сваім акаўнце ў мікраблогу Twitter паведаміў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.
«З прычыны сур'ёзнай сітуацыі ва Украіне, я лічу, што будзе памылкай прысутнасць міністраў Вялікабрытаніі на Паралімпійскіх гульнях у Сочы», — адзначыў Кэмеран.
Іншых падрабязнасцяў прэм'ер не паведаміў.