02.03.2014 / 22:51

Украіна можа закрыць дзяржаўную мяжу з Расіяй 15

Першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Віталь Ярэма не выключае, што межы паміж Украінай і Расіяй могуць быць перакрытыя. Пра гэта ён сказаў у эфіры ток-шоу «Шустэр Лайф» на «5- м канале».

«Вырашаецца пытанне па перакрыцці дзяржаўнай мяжы і ўстанаўлення жорсткага кантролю аб перасячэнні мяжы грамадзянамі Расіі», — адзначыў Ярэма.

Ён пацвердзіў факты дастаўкі на прарасійскія мітынгі ва ўсходнія рэгіёны Украіны грамадзян Расіі.

Па словах Ярэмы, пацвярджаюцца факты завозу аўтобусамі грамадзян РФ, пры гэтым сёння правяраецца інфармацыя аб садзейнічанні памежнікаў такой перавозкай за ўзнагароджанне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
HVH / Адказаць
02.03.2014 / 23:03
Адразу трэба гэта было рабіць, яшчэ ў 91-м... А цяпер дык тэрмінова. І нам таксама, паціху!
0
belariy / Адказаць
02.03.2014 / 23:13
нарэшце дадумаліся. засталося гэта зрабіць.
0
Палівач / Адказаць
02.03.2014 / 23:15
Есці што будзеце? І ад украінцаў з беларусамі вялікі "дзякуй" атрымаеце.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру