Пра дэталі размовы паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы ў Белым доме.

Меркель патэлефанавала Абаму адразу пасля сваёй паўтарагадзіннай размовы з Пуціным. Паводле інфармацыі газеты, канцлерка сказала амерыканскаму прэзідэнту, што не ўпэўненая, што Пуцін «захаваў кантакт з рэальнасцю». Па словах Меркель, Пуцін «жыве ў іншым свеце».

Як піша выданне, Абама трапіў пад сур'ёзны прэсінг амерыканскіх сенатараў. Ад яго патрабавалі сур'ёзных дзеянняў, аж да «стварэння кааліцыі дэмакратычных краін вакол пуцінскай Расіі».

Тэлефонная размова Пуціна і Меркель адбылася ў нядзелю ўвечары.

Паводле заявы прадстаўніка нямецкага ўрада, па яе выніках Пуцін пагадзіўся на прыезд у Крым групы міжнародных назіральнікаў. Аднак расійскі бок такой інфармацыі не апублікаваў.

Раней з Пуціным паўтары гадзіны гаварыў Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0