Каля ста чалавек прарваліся ва ўнутраны двор Данецкай абласной рады, разбілі дзве шыбы на першым паверсе і занялі першы паверх. Пры гэтым праваахоўнікі практычна бяздзейнічаюць, паведамляе сайт zadonbass.org 

Тых з дэпутатаў аблрады, што спрабавалі пакінуць будынак, штурмавікі хапаюць і запіхваюць назад.

У будынку таксама на адным з верхніх паверхаў разам з работнікамі рады апынуліся заблакаваныя журналісты.

Штурмавікі спрабуюць зламаць краты на лесвіцы ўнізе і крычаць тым, хто заблакаваны наверсе, каб яны спускаліся ўніз. Заблакаваныя тлумачаць, што не могуць спусціцца, паколькі зачыненыя рашоткі. У адказ яны чуюць:

«Спускайцеся, с…кі, мы ўсё роўна да вас дабярэмся!»

У гэты момант у перамовы з Губаравым уступілі ўжо самі журналісты. Міліцыя бяздзейнічае.

Сесія Данецкага абласнога савета сёння завяршыла сваю працу. Абласныя дэпутаты прынялі рашэнне аб рэферэндуме, які будзе вырашаць «далейшы лёс вобласці», паведамляе gazeta.ua

Губараў, які заяўляе, што людзі абралі яго «народным губернатарам», патрабуе ад Данецкай рады

прызнаць нелегітымнай Вярхоўную раду Украіны і Кабінет міністраў, а гэтак жа любога галава абласной адміністрацыі, прызначаных з Кіева, звольніць усіх кіраўнікоў сілавых ведамстваў і даць яму доступ да адміністрацыйных будынкаў, камунікацый і банкаўскіх рахункаў, неабходных для кіравання вобласцю.

15:57

Штурмавікі Губарава ўзялі штурмам будынак Данецкай абласной рады, яны патрабуюць, каб дэпутаты вярнуліся ў залу, паведамляе zadonbass.org

Спачатку яны праніклі ва ўнутраны двор будынка, затым занялі першы, а цяпер і другі паверх.

У будынку разам з работнікамі аблрады апынуліся заблакаванымі журналісты. Зараз журналістаў ўдалося вывесці з будынка. Штурмавікі Губарава даволі мірна іх выпусцілі. Частка журналістаў захацела застацца.

Дэпутатаў аблрады з будынка не выпускаюць. Апалчэнцы патрабуюць, каб яны вярнуліся ў сесійную залу і прынялі іх патрабаванні.

У цэнтры Данецка неапазнанай грузавой тэхнікай заблакаваны праезд па Чалюскінцаў у раёне Крытага рынку. Ходзяць людзі ў зялёных камізэльках. На ўсе пытанні аб тым, хто яны і чаму перакрылі рух, адказваюць «Звяртайцеся да старэйшага».

Дадалося відэа пачатку штурму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?