3 сакавіка прайшоў афіцэрскі сход у штабе ВМСУ, на якім выступілі в.а. камандуючага ВМС Украіны Сяргей Гайдук і так званы «камандуючы ВМС Рэспублікі Крым» Дзяніс Беразоўскі.

Аб гэтым паведамляецца ў сетцы Facebook.

Перад афіцэрамі быў пастаўлены выбар — каму служыць. Большасць афіцэраў, разумеючы што ідзе акупацыя Украіны, адкінулі здрадлівыя ўгаворы Беразоўскага і выканалі дзяржаўны гімн Украіны.

Выступалі па чарзе контр-адмірал Гайдук і Беразоўскі. Гайдук заявіў, што афіцэры застаюцца вернымі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?