Удзельнік акцыі супраць вайны ва Украіне Яўген Ціханаў, следам за лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам і Сяргеем Фінкевічам быў сёння асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна. Суддзя Шабуня прызнала Ціханава вінаватым па двух адміністрацыйных справах: за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» ён атрымаў 10 сутак і за «нецэнзурную лаянку» — 2 сутак.

Акцыя супраць вайны ва Украіне, ініцыяваная маладафронтаўцамі, прайшла перад пасольствам Расіі ў Мінску ў нядзелю. Было затрымана каля 30 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?