Камандуючы Чарнаморскім флотам РФ Аляксандр Вітко паставіў ультыматум украінскім вайскоўцам. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны, піша «Інтэрфакс -Украіна».

«Калі да 5:00 раніцы (6:00 па Мінску) заўтрашняга дня, 4 сакавіка, яны не здадуцца, пачнецца сапраўдны штурм падраздзяленняў і частак Украіны па ўсім Крыме», — заявілі ў ведамстве.

Расійскі карабель (праваруч) прад'явіў ультыматум украінскаму караблю (леваруч): здавайцеся, або яны будуць рабіць захады, фота з ФБ Christopher Miller

Расійскі карабель (праваруч) прад'явіў ультыматум украінскаму караблю (леваруч): здавайцеся, або яны будуць рабіць захады, фота з ФБ Christopher Miller

Такі ультыматум камандуючага ЧФ РФ даводзяць расійскія вайскоўцы асабістаму складу ўкраінскіх вайсковых частак.

Як вядома, у панядзелак кіраўнік МЗС РФ Лаўроў заявіў, што расійскія войскі ў Крыме павінны «ацверазіць» украінскіх «радыкалаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?