У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім узброеныя людзі адключаюць электрычнасць у штабе Ваенна-марскіх сіл у Севастопалі. Паведамлялася, што гэта зрабілі так званыя «сілы самаабароны».

Аператару ўдалося засняць бірку радавога. Ім аказаўся расейскі ваенны Арман Дасанаў — жыхар Екацярынбурга, грамадзянін РФ. Служыў у разведцы, цяпер, паводле яго звестак на старонцы Вконтакте, з'яўляецца спецназаўцам ГРУ і з 27 лютага знаходзіцца ў адпачынку.

Увечары 2 сакавіка пад яго пастамі налічвалася ўжо каля 3 тысяч каментароў. Раніцай сённяшняга дня старонка Дасанава была выдаленая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?