Вядомы кінарэжысёр Эмір Кустурыца лічыць, што Расія павінна абараніць расійцаў, якія пражываюць на Украіне, і выратаваць краіну ад катастрофы. Пра гэта кінарэжысёр паведаміў ІТАР-ТАСС.
ria.ru
«На жаль, Украіна цяпер ідзе па тым жа шляху, што і Югаславія калісьці. І мне вельмі шкада, што гэта так. Зараз адбываецца такая ж катастрофа. Я лічу, што Расія павінна абараніць расійцаў, якія жывуць ва Украіне», — сказаў Кустурыца.
Па словах рэжысёра, які знаходзіцца ў Самары на гастролях з рок-гуртом The No Smoking Orchestra, гурт плануе ў бліжэйшы час здзейсніць гастрольны тур па Украіне ў падтрымку расійскамоўнага насельніцтва і «іншых нашых братоў».
Як паведаміў Кустурыца, адна з песень на яго канцэрце будзе прысвечана расейцам, якія пражываюць ва Украіне.