Група «казакаў», правакатараў і расійскіх вайскоўцаў з поўным узбраеннем рыхтуюць штурм штаба ВМС Украіны ў Севастопалі. Пра гэта з месца падзей паведамляе журналіст Раман Бурко.

Ён паведамляе, што «з абодвух бакоў КПП казакі, расійскія ваенныя і завезеныя правакатары будуюць шчыты і эстакады ля сцен, якія агароджваюць штаб».

«З боку КПП каля Салаўёўскіх складоў пад'ехала фура з жалезнымі шчытамі для пабудовы штурмавых эстакад! Магчыма рыхтуюцца да штурму», — піша журналіст.

Ён паведамляе, што гэтыя дзеянні суправаджаюцца «псіхалагічнай атакай» — уключана гучная музыка і прарасійскія «патрыятычныя» песні.

«Таксама ў перапынках чуваць скандаванне «Фашызм не пройдзе», «Расія! Украіна! Беларусь — адзіны саюз!»

Як вядома, раней узброеныя расійскія вайскоўцы блакавалі штаб Ваенна-марскіх сіл Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?