Пад такім назовам 27 кастрычніка ў Гарошкаве адбудзецца сьвята паэзіі ў гонар Дня народзінаў паэта Анатоля Сыса.

У імпрэзе бяруць удзел родныя і сябры паэта, а таксама: Ніл Гілевіч, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Ларыса Раманава, Андрэй Мельнікаў, Генадзь Лапацін і іншыя вядомыя беларускія паэты і барды.

Запрашаюцца ўсе, каму на справе, а не на словах дарагі несьмяротны Дух беларускай паэзіі і песьні.

Пачатак імпрэзы — а 14 гадзіне на падворку хаты Анатоля Сыса (в.Гарошкаў Рэчыцкага раёну). Праезд аўтобусамі: Менск—Рэчыца. Рэчыца—Гарошкаў. Кантактны тэлефон: (029) 768-56-14.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0