04.03.2014 / 14:49

Прафесара МГІМО Зубава звольнілі за антываенны артыкул 15

Гісторык, рэлігіязнаўца і палітолаг, прафесар кафедры філасофіі расійскага МГИМО Андрэй Зубаў звольнены з інстытута. Прычынай, магчыма, сталі антываенныя выступы навукоўца, у прыватнасці, яго нядаўні артыкул у газеце «Ведомости».

«Праз загадчыка кафедры філасофіі майму бацьку, Андрэю Зубаву, перададзена, што рэктар МГИМО звальняе яго з інстытута», — напісала ў фэйсбуку яго дачка Ірына Бабрынская.

У суботу, 1 сакавіка, у «Ведомостях» з'явіўся артыкул Андрэя Зубава «Гэта ўжо было». Ён пачынаецца словамі:

«Сябры. Мы на парозе. Мы на парозе не ўключэння новага суб'екта ў склад РФ. Мы на парозе поўнага разбурэння сістэмы міжнародных дамоваў, эканамічнага хаосу і палітычнай дыктатуры. Мы на парозе вайны з нашым найбліжэйшым, братнім народам Украіны, рэзкага пагаршэння адносін з Еўропай і Амерыкай, на парозе халоднай, а, магчыма, і гарачай вайны з імі».

Гісторык аналізуе сітуацыю ў Крыме і ўказвае на агульныя рысы цяперашняга крызісу ў адносінах паміж Расіяй і Украінай і далучэння Аўстрыі да Трэцяга Рэйху ў 1938 годзе.

«Сябры! Нам трэба апамятацца і спыніцца. Нашы палітыкі ўцягваюць наш народ у страшную, жахлівую авантуру. Гістарычны досвед кажа, што нічога не абыдзецца так. Мы не павінныя весціся, як павяліся ў свой час немцы на абяцанкі Гебельса і Гітлера. Дзеля міру ў нашай краіне, дзеля яе сапраўднага адраджэння, дзеля міру і сапраўднай дружалюбнасці на прасторах Расіі гістарычнай, падзеленай цяпер на многія дзяржавы, скажам «не» гэтай вар'яцкай і, галоўнае, зусім непатрэбнай агрэсіі», — напісаў Зубаў.

Андрэй Барысавіч Зубаў (н. 1952) — доктар гістарычных навук, прафесар кафедры рэлігіязнаўства, філасофіі і дактрынальных дысцыплін Філасофска-багаслоўскага факультэта Расійскага праваслаўнага інстытута св. Іаана Багаслова. прафесар кафедры філасофіі МГІМО, генеральны дырэктар Цэнтра «Царква і Міжнародныя адносіны» МГІМО, член Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі і Міжсаборнай прысутнасці РПЦ, адзін з аўтараў Асноў сацыяльнай канцэпцыі РПЦ.

0
belariy / Адказаць
04.03.2014 / 14:52
гэта па-нашаму ))) можа далучацца да нашага Швяда і інш. ))
0
ганьба! / Адказаць
04.03.2014 / 14:58
Помста шэрага брахлівага пацука годнаму Чалавеку.
0
Куды кацімся ??? / Адказаць
04.03.2014 / 15:02
Божа, супадзеньне на 100% з нацыскай нямеччынай, і алімпіяда, і Судэты (Крым), там гэтак жа, хто паказваў сумнеў у "богам абранай" нацыі і фюрары атрымліваў тое ж самае, што і Зубаў. Праўда пайшло яшчэ далей, потым пачалі забіваць, куды рушыць Расея ???? Расея, на працэнтаў 30 ужо - КАРЫЧНЕВАЯ !!!!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру