Аляксандр Лукашэнка даручыў Парку высокіх тэхналогій падключыцца да распрацоўкі праекта Міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску. Такую задачу ён паставіў 4 сакавіка, прымаючы з дакладам дырэктара Адміністрацыі ПВТ Валерыя Цапкалу.

Плануецца, што Міжнародны фінансавы цэнтр размесціцца ў раёне аэрапорта Мінск-1.

Як адзначыў Валерый Цапкала, цяпер назіраецца тэндэнцыя цеснай інтэграцыі інтэрнэт-кампаній з фінансавымі інстытутамі. Шырокае распаўсюджванне атрымалі электронныя плацежныя сістэмы, плацежныя дадаткі для мабільных тэлефонаў і мабільных тэрміналаў. Таму пры стварэнні Міжнароднага фінансавага цэнтра неабходна ўлічваць новыя тэндэнцыі, што існуюць у фінансавай сферы, мяркуе Валерый Цапкала. У гэтай галіне Парк высокіх тэхналогій, кліентамі якога з'яўляюцца вядомыя сусветныя банкі і кампаніі, мае дастатковы вопыт і гатовы аказаць неабходнае садзейнічанне.

Лукашэнка быў праінфармаваны аб выніках работы Парку высокіх тэхналогій у 2013 годзе. Паводле слоў Валерыя Цапкалы, год быў даволі паспяховым, развіццё ПВТ ішло высокімі тэмпамі. Так, аб'ём выручкі ПВТ у мінулым годзе склаў у эквіваленце амаль $525 млн, з якіх 85 працэнтаў прыпадае на экспарт. ПВТ актыўна вядзе пошук новых рынкаў, новых кліентаў. Вырасла таксама колькасць работнікаў ПВТ: за 2013 год на 3 тыс. чалавек, з якіх амаль 500 з'яляюцца выпускнікамі беларускіх ВНУ. Пры гэтым ПВТ і сам актыўна рыхтуе персанал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?