З першага пасяджэння Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшоў тыдзень, а часопісы усё яшчэ не апублікавалі. Але ў навіне пра асвячэнне храма ў Старобіне архімандрыт Антоній (Даронін) называецца «Кіраўніком спраў Беларускай Праваслаўнай Царквы».

Так што адно з рашэнняў Сінода ясна — архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый (Апалька) больш не з'яўляецца Кіраўніком спраў Беларускага Экзархата, а гэта месца заняў пакуль не епіскап — архімандрыт Антоній (Даронін).

Азнаёмімся са рысамі біяграфіі таго, хто кіруе зараз нашымі справамі.

Архімандрыт Антоній (Даронін), свецкае імя Дыянісій нарадзіўся 18 снежня 1980 г. у Баку. У 2003 годзе скончыў Мінскую духоўную семінарыю, тэма дыпломнай працы «Сістэматычны бібліяграфічны паказальнік артыкулаў Літоўскіх Епархіяльных Ведамасцей з 1888 па 1902 гг».

Зімовы семестр 2005-2006 года і летні семестр 2006 правёў у Вышэйшым праваслаўным багаслоўскім інстытуце Сусветнага Патрыярхату ў Шамбезі (Жэнева), аднак у спісе тых, хто абараніў магістарскія дысертацыі ў Інстытуце ён не значыцца.

У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Мінскай Духоўнай Акадэміі з тэмай «Беларускія трэбнікі XVII—XVIII стст.: Гісторыя і літургічнае багаслоўе».

З 2009 па 2011 гады навучаўся ў аспірантуры пры АЗЦС, пасля заканчэння якой атрымаў пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі.

Пастрыжаны ў манаства з імем Антоній, пасвечаны ў дыяканскі сан і прызначаны асабістым сакратаром Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта не пазней 2009 года.

Пасвечаны ў іерэйскі сан 6 красавіка 2010 г. Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам.

Узведзены ў сан ігумена 15 снежня 2010 года.

Узведзены ў сан архімандрыта 7 студзеня 2012 г.

Прызначаны адказным сакратаром Кіраўніцтва спраў Беларускай Праваслаўнай Царквы, памочнікам рэктара Мінскіх Духоўных школ па Духоўна-адукацыйным цэнтру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?