За савецкім часам беларусы кожную навагоднюю ноч глядзелі фільм «Іронія лёсу, або з лёгкай парай». А цяпер ужо тры гады запар глядзяць навагоднюю камедыю «Елкі».

Дакладней аднайменны фільм і яго працяг («Елкі – 2» і «Елкі – 3»).

Учора пачаліся здымкі чацвёртай часткі. Галоўнае адрозненне ад папярэдніх фільмах у часе дзеяння: яно перанесена з сучаснасці ў мінулае, у 1914 год.

Дзейнымі асобамі стануць продкі герояў, якія дзейнічалі ў мінулых частках «Ёлак». Галоўныя ролі зноў сыграюць Іван Ургант, Сяргей Светлакоў, Аляксандр Галавін і Ганна Хількевіч. Таму па «выпадковым» супадзенні іх героі будуць падобныя на сваіх спадчыннікаў.

Дзеянне фільма будзе звыкла разгортвацца ў розных гарадах Расіі і складацца з сямі міні-навэл.

Дзве з іх будзе здымаць рэжысёр Цімур Бекмамбетаў, які выступае прадзюсарам фільма.

Адна з навэл «Елак-4» будзе прысвечана фігурнаму катанню. А адзін з герояў, паліцэйскі, будзе выбіраць паміж каханнем і дзяржаўнай службай.

Прэм’ера фільма «Елкі-4» адбудзецца 25 снежня. А 30 кастрычніка адбудзецца першы паказ стужкі «Елкі кудлатыя». Яе сюжэт будзе засноўвацца на гісторыі кахання сабак Ёкі і Пірата, герояў «Елак–3».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?