Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі крымскага парламента дамовіліся стварыць працоўную групу для падрыхтоўкі змяненняў у канстытуцыю Крыму. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Нестара Шуфрыча.

Паводле яго слоў, на сустрэчы прадстаўнікі Крыма агучылі пытанні, узнятыя парламентам рэспублікі і яе насельніцтвам. Сутнасць гэтых пытанняў Шуфрыч не ўдакладніў. Пасля гэтай размовы было вырашана стварыць міжпарламенцкую групу, якая вывучыць магчымасць змены канстытуцыі Крыма з мэтай пашырэння паўнамоцтваў рэспублікі.

Раней дэпутат украінскага парламента Пётр Парашэнка дапусціў магчымасць пашырэння паўнамоцтваў Крыма пры ўмове, што рэспубліка застанецца ў складзе краіны. Ён таксама заклікаў калег-палітыкаў ехаць у Крым і падтрымліваць там ўкраінскіх вайскоўцаў і грамадзянскае насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?