Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманы 37-гадовы менеджар фермерскай гаспадаркі з Мінскай вобласці. А пры ім — вялікая партыя наркотыкаў.

Затрымалі мужчыну фактычна выпадкова. Інспектар ДАІ вырашыў праверыць кіроўцу «Мерсэдэса», які быў прыпаркавана на тратуары на вуліцы Ванеева ў сталіцы. Стан мужчыны выклікаў пэўныя перасцярогі — яго накіравалі на медагляд. Аказалася, што ён быў пад наркатой.

Наркотыкі аказаліся і ў яго машыне: два шпрыцы з экстракцыйным опіем, больш за 250 грамаў міксаў для палення і паўкіло псіхатропу для вытворчасці спайсаў, 100 «марак».

Затрыманы менеджар з’яўляецца наркаманам са стажам, раней судзімы.

Пасля затрымання аператыўнікі знайшлі сховішча наркадылера. Яно знаходзілася пад мостам на развязцы праспектаў Дзяржынскага і Жукава. Там канфіскаваны 2 мільёны «марак» і 13 кілаграмаў парашка, з якога магло атрымацца 2 тоны спайсаў.

Грам спайса каштуе каля 20 даляраў. Атрымліваецца, што толькі за сумесі для палення наркадылер мог атрымаць каля 40 мільёнаў даляраў. А ўсе цалкам наркотыкі цягнуць на 70 мільёнаў.

Мяркуецца, што менеджар з’яўляецца адным з ключавых пастаўшчыкоў псіхатропаў у Мінск.

Заведзена крымінальная справа за незаконны зварот наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?