Расіяне просяць Пуціна ўвесці войскі ў Валагодскую вобласць (на поўнач ад Масквы). Там ўціскаюць правы рускамоўных, — пішуць яны, — школы і бальніцы разваленыя, сельская гаспадарка знішчана, а дарогі ў страшным стане.

У Вялікім Усцюгу пад Волагдай знаходзіцца сядзіба расійскага Дзеда Мароза, фота Ройтэрз.

У Вялікім Усцюгу пад Волагдай знаходзіцца сядзіба расійскага Дзеда Мароза, фота Ройтэрз.

Раман Раманенка размясціў свой зварот да прэзідэнта Расіі ў Фэйсбуку. Жыхар Волагды папрасіў Пуціна ўвесці войскі ў Валагодскую вобласць.

«Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч! Мы даведаліся, што вы хочаце ўвесці войскі ў Крым, каб абараніць правы рускамоўнага насельніцтва. У сувязі з гэтым у нас вялікая просьба — увесці войскі ў Валагодскую вобласць. Мы тут усе спрэс рускамоўныя і нашы правы вельмі ўціскаюцца, — напісаў ён. — Нашы хворыя не могуць атрымаць патрэбных ім лекаў і лячэння, узровень нашай адукацыі падае з кожным годам, зачыняюцца дзіцячыя секцыі і гурткі, сельская гаспадарка практычна знішчана. Мы ўсе вельмі пакутуем.

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя і гарантуем, што ніякай партызанскай вайны супраць вызваліцеляў не будзе. Ды і міжнародных санкцый напэўна не будзе ўслед.

А яшчэ мы даведаліся, што вы збіраецеся выдаткаваць шмат грошай, каб нармалізаваць жыццё ў Крыме. Саромеемся спытаць: ці можна выдаткаваць гэтыя грошы на нармалізацыю жыцця ў Валагодскай вобласці? А то наша вобласць у такой пазыковай яме, што на ўсё грошай бракуе. А нам вельмі патрэбныя масты, дарогі, спартовыя збудаванні, прамысловыя аб'екты, новыя працоўныя месцы».

Землякі масава падтрымалі зварот Рамана Раманенкі ў каментах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?