Дапамога Украіне з выплатай яе значнага доўгу за спажыты газ, што назапасіўся за час кіравання Віктара Януковіча, — пункт у пакеце дапамогі ад Еўрасаюза.
Пра гэта ў аўторак паведаміў еўракамісар па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер.
Падрабязнасці гэтага пакета дапамогі павінны ўдакладніць у сераду з тым, каб у чацвер разгледзець яго на саміце Еўрасаюза, у якім возьме ўдзел і малады ўкраінскі прэм'ер Арсень Яцанюк.
Яшчэ мільярд даляраў выдзяляюць Украіне ЗША. А дапамога МВФ у гэтым годзе можа скласці каля 15 мільярдаў даляраў.