Прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) Філарэт перакананы, што расійскія войскі неўзабаве сыдуць з Крыма.

Пра гэта ён заявіў у каментары карэспандэнту Gazeta.ua.

У прыватнасці, патрыярх адзначыў, што царква моліцца, каб Гасподзь дапамог мірным шляхам вырашыць канфлікт на паўвостраве.

«Гасподзь мірным шляхам вырашыць гэты канфлікт. Вы ж бачыце, чым завяршыўся канфлікт у Кіеве? Януковіч збег», — сказаў святар.

Паводле яго слоў, экс-прэзідэнт пацярпеў поўнае паражэнне, калі ў царкве перасталі маліцца за яго здароўе.

«І сышоў тады, калі царква спыніла маліцца за ўладу. Так і тут будзе. Для Бога няма нічога немагчымага», — адзначыў Філарэт.

Па яго перакананні, войскі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна цалкам сыдуць з Крыма.

«Ён забярэ свае войскі, уключаючы базы ЧФ РФ», — спрагназаваў прадстаяцель УПЦ КП.

Адначасова на ўдакладняючае пытанне, калі гэта адбудзецца, ён адказаў: «Гэта толькі Богу вядома. Але мы дажывём да гэтага моманту», — падкрэсліў Філарэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?