Савет Федэрацыі прыступіў да падрыхтоўкі законапраекта, згодна з якім расійскія ўлады змогуць канфіскаваць маёмасць, актывы і рахункі амерыканскіх і еўрапейскіх кампаній, у тым ліку прыватных. Пра гэта паведаміў адзін з аўтараў законапраекта, сенатар Андрэй Клішас.

Права канфіскацыі атрымае прэзідэнт і ўрад Расіі. Па словах сенатара, прапанаваныя ім меры «відавочна адпавядаюць еўрапейскім стандартам».

Свой законапраект сенатар назваў адказам на санкцыі з боку ЗША і ЕС, якія яны паабяцалі прыняць у выпадку ўводу расійскіх войскаў ва Украіну. Клішас растлумачыў, што яго закон дапаможа «абараніць наш суверэнітэт ад замахаў».

Днём раней прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыгразіў заходнім краінам, што прынятыя імі санкцыі нанясуць шкоду абодвум бакам. Расійскі МЗС са свайго боку заявіў, што ў выпадку прыняцця санкцый з боку Вашынгтона Масква будзе вымушана адказаць, прычым «не абавязкова люстрана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?