Па стане на вечар 4 сакавіка ў Крыме знаходзіліся вайскоўцы з частак, якія не ўваходзяць у склад Чарнаморскага флоту Расіі. Такое паведамленне апублікавалі ў Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны.

У прыватнасці ў г. Джанкой знаходзіцца 1-ы механізаваны батальён «Усход» 18-й асобнай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў Каліноўску Чачэнскай Рэспублікі.

Таксама ў Крыме знаходзяцца вайскоўцы 31-й асобнай дэсантна- штурмавой брыгады ПДВ, якая дыслакуецца ў расійскім Ульянаўску, і 22-й брыгады спецпрызначэння з Краснадарскага краю.

«Названыя дзеянні кіраўніцтва РФ з'яўляецца прамым парушэннем як міжнародных, так і двухбаковых пагадненняў паміж Украінай і РФ», — падкрэслілі ў Генштабе Украіны.

Нагадаем, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў аўторак паведаміў, што пакуль не бачыць неабходнасці накіроўваць расійскія войскі ва Украіну. Таксама ён пераконваў журналістаў, што расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Крыма няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?